Top.Mail.Ru
146

У 2025 годзе чыгункай у Беларусі перавезена больш за 58 мільёнаў пасажыраў

Такія даныя агучаны ў ходзе падвядзення вынікаў дзейнасці БЧ за мінулы год, а таксама вызначаны перспектыўныя напрамкі развіцця на 2026-ы.


Так, у 2025 годзе чыгуначным транспартам перавезена больш за 58 мільёнаў пасажыраў. Найбольш запатрабаванымі сталі міжрэгіянальныя і міжнародныя зносіны. Паміж Беларуссю і Расіяй з улікам транзітных цягнікоў перавезена 3,6 мільёна пасажыраў, што вышэй за ўзровень 2024 года на 11,7 %, паведамілі ў ведамстве.

Начальнік БЧ Валерый Вярэніч пазначыў асноўныя прыярытэты развіцця магістралі на бягучы год:

— 2026 год на Беларускай чыгунцы аб’яўлены годам удасканалення тэхналогій працы. Яго ключавой мэтай стане мэтанакіраванае ўкараненне і маштабаванне перадавых тэхналагічных і арганізацыйных рашэнняў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці, бяспекі, надзейнасці і канкурэнтаздольнасці бізнес-працэсаў, развіццё лічбавых сэрвісаў і прафесійных кампетэнцый персаналу.

Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко адзначыў, што ўзяты БЧ курс на якаснае пераўтварэнне паказаў пэўныя вынікі:

— У 2026 годзе напрамкі развіцця БЧ вызначаны ў рамках Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады і падпраграмы «Чыгуначны транспарт» Дзяржаўнай праграмы «Транспарт Беларусі» на 2026-2030 гады. Захаванне вытворчай і фінансавай дысцыпліны дасць магчымасць павысіць эканамічны эфект дзейнасці, выпрацаваць новыя падыходы па развіцці грузавых і пасажырскіх перавозак.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю