Top.Mail.Ru
135

У 2026 годзе ў Беларусі з’явяцца два тэхнічныя камітэты: у галіне адытыўных тэхналогій і атамнай тэхнікі

Мэты, задачы, стратэгіі і перспектывы развіцця тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі і галіновых арганізацый па стандартызацыі на 2026–2030 гады абмеркавалі за круглым сталом.


Ініцыятарам мерапрыемства выступіў Дзяржстандарт, а прайшло яно на пляцоўцы БелДІСС, расказалі ў ведамстве.

У пасяджэнні вочна і анлайн прынялі ўдзел больш за сто кіраўнікоў і прадстаўнікоў тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, галіновых арганізацый, рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП» і Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.

Спікеры падзяліліся практыкай распрацоўкі стандартаў, вынікамі за 2025 год, пералічылі аспекты для паляпшэнняў, каб пастаўленыя перад стандартызацыяй у стратэгічных праграмах і дакументах развіцця краіны задачы былі выкананы.

— Сёння тэхнічны камітэт па стандартызацыі — гэта орган, які забяспечвае ўзаемадзеянне навуковых і прамысловых прадпрыемстваў, а таксама арганізацый сістэмы Дзяржстандарта і фарміруе тэхнічную палітыку, якую неабходна ажыццяўляць для выканання ўсіх задач, — адзначыў першы намеснік старшыні Дзяржстандарта Аляксандр Бурак.

У найбліжэйшай перспектыве плануецца больш актыўна ствараць новыя, запатрабаваныя эканомікай і прамысловасцю тэхнічныя камітэты па стандартызацыі. Так, сёлета будуць створаны два новыя дастаткова амбіцыйныя тэхнічныя камітэты: у галіне адытыўных тэхналогіі і атамнай тэхнікі. Разглядаецца прапанова па стварэнні тэхнічнага камітэта ў галіне развіцця ўпаковачнай дзейнасці.

— Улічваючы сусветны вопыт, вопыт Расійскай Федэрацыі ў рэгуляванні і стварэнні нарматыўнай базы — асабліва ў новых сферах, такіх як адытыўныя тэхналогіі, — гэта вельмі важны крок. Без яго не можа развівацца новы кірунак дзейнасці, вытворчыя магчымасці, навуковыя распрацоўкі, — лічыць дырэктар ТАА «Цэнтр адытыўных тэхналогій РН» Дзяніс Рагачоў.

— Стандарты — гэта не толькі патрабаванні на паперы, — падкрэсліла намеснік дырэктара БелДІСС Вольга Ільянкова. — Яны павінны быць укаранёныя і апрабаваныя на практыцы. Апрабацыя норм адбываецца ў сценах выпрабавальных лабараторый. Тут спецыялісты правяраюць на практыцы прадукцыю і тыя нормы, якія закладваюцца ў стандарты.

Па выніках круглага стала падрыхтаваны пратакол, у якім абагульнены канструктыўныя прапановы і намечаны план далейшых дзеянняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю