Top.Mail.Ru

У 21 раёне Беларусі дзейнічаюць забароны на наведванне лесу

У 21 раёне Беларусі дзейнічаюць забароны на наведванне лесу. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.


Забароны актуальны для Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, Слуцкага і Салігорскага раёнаў Міншчыны. Чырвоным на карце абазначаны таксама 17 раёнаў Гомельскай вобласці. У гэтым жа рэгіёне ў Лельчыцкім і Акцябрскім раёнах уведзены абмежаванні на наведванне лясных масіваў, свабодны для наведвання Хойніцкі і Брагінскі раёны.

У цэлым 31 раён Беларусі абазначаны на карце жоўтым колерам, а значыць, там актуальны абмежаванні на наведванне лесу.

Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу Мінлясгаса пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясных масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю