Top.Mail.Ru
129

У Аўстраліі хакеры ўзламалі сістэму фінтэх-кампаніі і скралі звесткі больш як 600 тыс. кліентаў

Аўстралійская фінансава-тэхналагічная кампанія youX паведаміла аб кібератацы, у выніку якой зламыснікі выкралі асабістыя даныя больш чым 600 тыс. карыстальнікаў. Пра гэта паведамляе аўстралійскі тэлеканал 9News. Расказала БелТА.



На сваім сайце youX паведаміла аб выяўленні «несанкцыянаванага доступу да сістэм кампаніі». «Нам вядома, што зламыснік ужо апублікаваў даныя, якія, па яго сцвярджэнні, былі атрыманы ў выніку гэтага ўзлому, і мы ўстанавілі, што асабістая інфармацыя кліентаў была скампраметавана», — адзначаецца ў заяве.

У матэрыяле гаворыцца, што хакеры атрымалі доступ да асабістых даных больш як 440 тыс. чалавек, у тым ліку іх поўных імёнаў і нумароў тэлефонаў. Таксама былі выкрадзены дакладныя адрасы 607 тыс. кліентаў youX, копіі пасведчанняў кіроўцы (у Аўстраліі яны могуць выкарыстоўвацца як пасведчанні асобы) 229 тыс. чалавек, а таксама запоўненыя анкеты і заяўкі на атрыманне крэдыту 629 тыс. аўстралійцаў. Акрамя таго, былі ўзламаны базы даных з інфармацыяй, якая належыць 797 брокерскім арганізацыям і 90 крамам і маркетплэйсам.

У кампаніі паведамілі, што яны супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі структурамі, якія рэгулююць інтэрнэт-прастору, а таксама ўвялі дадатковыя меры бяспекі і маніторынг ва ўсіх сваіх сістэмах і працуюць над паляпшэннем мер рэагавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю