Top.Mail.Ru
255

У Аўстраліі могуць правесці алімпійскія спаборніцтвы на рацэ з кракадзіламі

Рака Фіцрой, якая застаецца домам для кракадзілаў, папярэдне адобрана для спаборніцтваў у перыяд Алімпійскіх гульняў у аўстралійскім Брысбене ў 2032 годзе, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Гэта водная артэрыя размешчана ў штаце Квінслэнд. Яшчэ ў сакавіку бягучага года яе назвалі патэнцыяльным месцам для спаборніцтваў весляроў падчас гульняў. Не ўсе ўспрынялі такую ідэю станоўча з-за асаблівасцяў аб’екта — кракадзілаў, якія тут водзяцца, і моцных прыліваў. Цяпер мясцовыя ўлады пацвердзілі Аўстралійскай вяшчальнай карпарацыі, што выканана першапачатковая незалежная праверка ракі — перашкод для правядзення тут спаборніцтваў не выяўлена.

Сабраныя даныя плануюць выкарыстоўваць, каб пераканаць міжнародныя спартыўныя арганізацыі, што рака адпавядае тэхнічным стандартам і прыдатная для спаборніцтваў будучай Алімпіяды. Інтэрнацыянальныя структуры дадуць воднаму аб’екту сваю ацэнку. Раней паведамлялася, што яе часткай стане пытанне кіравання папуляцыяй кракадзілаў.

Паводле звестак СМІ, участак ракі Фіцрой ужо выкарыстоўваецца мясцовымі школамі для заняткаў веславаннем.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю