Навукоўцы ў Аўстраліі пацвердзілі існаванне аднаго з самых рэдкіх відаў рэптылій — сцынка кунгака, яго асобіны былі выяўленыя ў Нацыянальным парку Мутавінтжы, размешчаным у заходняй частцы штата Новы Паўднёвы Уэльс, перадае БелТА.
Сцынк, у назве якога выкарыстана мясцовае слова кунгака (kungaka, «схаваны»), афіцыйна атрымаў статус новага віду пасля шматгадовых даследаванняў.
Па дадзеных навукоўцаў, папуляцыя вельмі малалікая, у прыродзе захавалася менш за 20 асобін гэтага віду, што робіць яго адной з самых рэдкіх рэптылій на планеце. Сцынк доўгі час лічыўся знікаючым ці нават «функцыянальна вымерлым», а яго выяўленне стала вынікам больш чым 25 гадоў назіранняў і генетычных даследаванняў.
Спецыялісты падкрэсліваюць, што далейшае вывучэнне пагроз, уключаючы ўздзеянне драпежнікаў і засух, мае ключавое значэнне для захавання віду.