Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 10 да плюс 16 °С, а максімальная днём — плюс 18 — плюс 24 °С.
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 17 чэрвеня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і халодная няўстойлівая паветраная маса.
Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі з навальніцамі. Вецер уначы пераменных кірункаў, удзень паўночна-заходні парывісты, уначы месцамі на захадзе, удзень у асобных раёнах рэспублікі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 10 да плюс 16 °С, а максімальная днём — плюс 18 — плюс 24 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.