Top.Mail.Ru
204

У ААТ «Гомельшкло» рэалізуюць інвестыцыйны праект па вытворчасці паліраванага шкла

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Студнеў наведаў ААТ «Гомельшкло», паведамілі ў ведамстве. Кіраўнік галіны азнаёміўся з работай тэхналагічнай лініі № 2 па вытворчасці паліраванага шкла. Будаўніцтва лініі — гэта завяршальны этап інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі абсталявання.


Напярэдадні адбыўся запуск газу ў шклаварную печ тэхналагічнай лініі. Найноўшая печ з аўтаматызаваным кіраваннем валодае канструктыўнымі асаблівасцямі, якія забяспечваюць эканамічны рэжым работы і эфектыўнае выкарыстанне цяпла.

Чакаецца, што ў жніўні прадпрыемства атрымае першае шкло. Увод тэхналагічнай лініі, якая з’яўляецца адной з самых сучасных у свеце, значна павысіць эфектыўнасць вытворчасці і ўмацуе пазіцыі ААТ «Гомельшкло» на міжнародным рынку, дазволіць паспяхова канкурыраваць з еўрапейскімі вытворцамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю