З цёплымі словамі прывітання да ветэранаў працы, былых работнікаў холдынга звярнуўся генеральны дырэктар ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынгу «ІНТЭГРАЛ» Андрэй Буйневіч. Ён шчыра падзякаваў усім за значны працоўны ўклад у развіццё вытворчасці, самаадданасць і шчырасць. Кіраўнік прадпрыемства выказаў ветэранам цёплыя пажаданні моцнага здароўя і аптымізму.
Найбольш актыўным членам ветэранскай арганізацыі аб’яўлена падзяка «ІНТЭГРАЛА» і прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства.
Работнікі ўпраўлення па арганізацыі ідэалагічнай і сацыяльнай работы запрасілі гасцей у выставачны комплекс, дзе на фотаздымках многія пазналі сваіх былых калег. Гасцям вельмі цікава было пабачыць газету «ІНТЭГРАЛ», надрукаваную ў 80-ыя гады, якую прынесла адна з ветэранаў.
Людзям, што аддалі рабоце на прадпрыемстве не адзін дзясятак гадоў, было расказана, чым сёння жыве холдынг, якія робіць вытворчыя поспехі і як будуецца сацыяльная палітыка.
Выдатны настрой і мноства яркіх уражанняў гасцям падарылі выступленні творчых калектываў і выканаўцаў Дома культуры, а прадстаўнікі Гандлёвага дома «ІНТЭГРАЛ» прапанавалі ўсім салодкія пачастункі.
Святлана ВАЗНЯК
Інфармацыя і фота прэс-службы Міністэрства прамысловасці.