Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў пракламацыю аб дадатковых пошлінах у 50 % на імпарт канадскіх тавараў, піша Sport5.by.
Рашэнне прынята «ў адказ на дыскрымінацыю ў дачыненні да амерыканскіх тавараў, аўтамабіляў, алкаголю і малочнай прадукцыі», што праводзіцца ў Канадзе, паведамляе Белы дом.
У выніку пад амерыканскія санкцыі трапілі самыя розныя катэгорыі тавару, якія ўключаюць як алкаголь, так і цэмент, і хакейныя клюшкі.
Аднак энерганосьбіты, калійныя ўгнаенні, рыба і рэдказямельныя мінералы падаткаабкладанне не закране.