Top.Mail.Ru
124

У адказ на непагадзь: Метро Мінска перайшло на ўзмоцнены рэжым работы

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я ў Мінску 9 студзеня сталічны метрапалітэн аператыўна адаптаваў графік руху цягнікоў для зручнасці пасажыраў. Змены звязаныя з неабходнасцю забеспячэння ўстойлівай работы транспарту падчас снежнага цыклона, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Асноўныя змены ў раскладзе.

  • У гадзіны пік (з 7:00 да 9:00 і з 16:00 да 18:30) на Маскоўскай лініі інтэрвал скарочаны да 2 хвілін, на Аўтазаводскай лініі цягніка будуць хадзіць з інтэрвалам 2,5 хвіліны.

  • У няпікавы час (з 9:00 да 16:00) на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях інтэрвал складзе 3,5 хвіліны, на Зеленалужскай лініі інтэрвал руху ўстаноўлены ў 5 хвілін.

Гэтыя меры дазволяць мінімізаваць паток пасажыраў на платформах і забяспечыць больш камфортныя і бяспечныя паездкі ў непагадзь.

Метрапалітэн таксама нагадвае аб даступных спосабах бескантактавай аплаты для хуткага праходу праз турнікеты. На ўсіх станцыях можна расплаціцца банкаўскай картай або з дапамогай Нацыянальнага плацежнага сэрвісу «Аплаці».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю