У АДКБ у 2026 годзе пройдзе 8 вучэнняў на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана. Пра гэта паведаміў на брыфінгу начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў, паведаміла БелТА.
«У адпаведнасці з зацверджаным планам на 2026 год прадугледжана правядзенне 60 мерапрыемстваў, у тым ліку 8 камандна-штабных (сумесных) і спецыяльных вучэнняў», — сказаў Андрэй Сердзюкоў.