Top.Mail.Ru

У адным з гаражных кааператываў Гродна ўспыхнуў газ, ёсць пацярпелы

У Гродне ратавальнікі ліквідавалі пажар у гаражы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.



Вечарам 18 лістапада на лінію 112 паступіла паведамленне аб узгаранні на тэрыторыі гаражнага кааператыва.

На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС гаражная ячэйка і легкавы аўтамабіль, які знаходзіўся ўнутры, былі ахоплены агнём. 

Як паведамілі ў ведамстве, адбылася ўспышка пароў газапаветранай сумесі з наступным узгараннем маёмасці і абвальваннем дзвюх пліт перакрыцця і задняй сценкі гаража. 

У выніку інцыдэнту траўмаваны мужчына, ён шпіталізаваны.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавалі шэсць адзінак тэхнікі МНС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю