Top.Mail.Ru
293

У адным з нацпаркаў Беларусі ўпершыню перанеслі сезон палявання на бакаса. У чым прычына?


Як піша канал «Дзікая прырода побач», бакасам патрэбна падтрымка. Учора ў Беларусі стартаваў сезон палявання, і першымі пад прыцэл патрапяць гэтыя птушыныя.


«Гэта вясна стала сапраўдным выпрабаваннем для птушак: нізкі ўзровень вады і засуха ў красавіку-маі, холад і замаразкі да сярэдзіны мая і рэзкі ўздым вады ў канцы вясны. У выніку — поспех гнездавання [бакасаў] практычна нулявы», — канстатуюць спецыялісты.
Як паведамляе «Дзікая прырода побач», сёлета кіраўніцтва нацпарка «Прыпяцкі» ўпершыню пагадзілася перанесці паляванне на бакаса і качак на месяц пазней.

«Паляўнічыя, калі ласка, падтрымайце ініцыятыву! Просім устрымацца ад палявання на бакаса ў бліжэйшы месяц», — звярнуліся зоаабаронцы

Нагадаем, з 12 ліпеня па 14 снежня ў Беларусі пройдзе летне-восеньскі сезон палявання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю