Top.Mail.Ru

У аэрапорт Гомеля прыбыла расійская дэлегацыя, якая прымае ўдзел у гуманітарнай аперацыі ў Алешках

У аэрапорт Гомеля прыбыў самалёт з прадстаўнікамі Расіі, якія прымаюць удзел у гуманітарнай аперацыі ў Алешках на херсонскім напрамку, перадае БелТА.



Менавіта аэрапорт Гомеля стаў зыходным пунктам у вялікім маршруце гэтай аперацыі.

Беларусь далучылася да гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку. Мінск з’яўляецца ўдзельнікам міжнароднага працэсу. Беларускі бок стварыў усе неабходныя ўмовы для правядзення першых вочных кантактаў прадстаўнікоў Масквы і Кіева, аказвае неабходнае ўсебаковае садзейнічанне, а таксама выступае гарантам гэтых працэсаў.

Удзел у гэтым працэсе з’яўляецца прадаўжэннем паслядоўнай міралюбівай палітыкі і нязменнай міратворчай пазіцыі Беларусі. Раней на тэрыторыі пункта пропуску «Новая Гута» неаднаразова праходзілі розныя гуманітарныя працэсы. Тут праводзіліся абмены ваеннапалоннымі і целамі загінулых ваеннаслужачых, уз’ядноўваліся мірныя грамадзяне Расіі, Украіны.

Населены пункт Алешкі размешчаны на левым беразе Дняпра за 5 км ад Херсона. Горад знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад лініі фронту і на працягу апошніх гадоў рэгулярна абстрэльваўся.

Для правядзення гуманітарнай аперацыі расійскі і ўкраінскі бакі пры пасрэдніцтве ЗША — і перш за ўсё жонкі амерыканскага лідара Меланіі Трамп — дасягнулі пагаднення аб спыненні агню ў раёне населенага пункта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю