Пераможцам арганізатары абяцаюць грашовыя прызы.
У афармленні Заслаўя да фестывалю «Дажынкі-2025» могуць узяць удзел усе раёны Мінскай вобласці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
З 1 ліпеня па 5 верасня 2025 года ў Мінскай вобласці пройдзе абласны конкурс на лепшую малую архітэктурную форму. «Галоўная мэта правядзення гэтага конкурсу — упрыгожыць Заслаўе і натхніць жыхароў на творчасць. Ацэньваючы работы, конкурснае журы будзе ўлічваць арыгінальнасць і крэатыўнасць, мастацкі ўзровень і якасць выканання, зручнасць, бяспеку і ўстойлівасць малых архітэктурных форм да ўмоў надвор’я», — адзначылі ў прэс-службе.
Пераможцам арганізатары абяцаюць грашовыя прызы.