Улады Афганістана прыпынілі правядзенне ўсіх шахматных мерапрыемстваў на нявызначаны тэрмін. Як паведамляе агенцтва Khaama Press, прычынай сталі рэлігійныя абмежаванні, уведзеныя Міністэрствам па справах дабрадзейнасці і прадухіленні заган.
Ведамства прызнала шахматы «недапушчальнымі» з пункту гледжання ісламскіх норм і ініцыявала працэс ліквідацыі нацыянальнай шахматнай федэрацыі. Міністэрства спорту пацвердзіла, што трэніроўкі і турніры адменены і не будуць адноўлены да таго часу, пакуль не будзе знойдзена рашэнне, якое адпавядае рэлігійным патрабаванням.
Да забароны прадстаўнікі шахматнай супольнасці звярталіся ў міністэрства з просьбай аб падтрымцы і дазволе на правядзенне спаборніцтваў. Аднак у адказ атрымалі адмову і апавяшчэнне аб спыненні ўсёй дзейнасці, звязанай з гэтым відам спорту.
Пасля прыходу да ўлады руху «Талібан» у жніўні 2021 года ў Афганістане ўзмацніліся жорсткасць розныя абмежаванні. Жанчынам забаранілі атрымліваць адукацыю, падарожнічаць без суправаджэння мужчыны, наведваць паркі, басейны і займацца любымі відамі спорту. Пазней талібы распарадзіліся закрыць усе цырульні і салоны прыгажосці.