Top.Mail.Ru
205

У Амурскай вобласці ўпаў пасажырскі самалёт. Загінулі 49 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

24 ліпеня ў Амурскай вобласці пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт Ан-24 авіякампаніі «Ангара». Ён рухаўся рэйсам Хабараўск—Благавешчанск—Тында і перастаў выходзіць на сувязь падчас заходу на пасадку. Усяго на борце знаходзіліся 49 чалавек, у тым ліку пяць дзяцей.



Па папярэдняй інфармацыі, у крушэнні ніхто не выжыў.

Наблізіўшыся да Тынды, лайнер не змог сесці з першай спробы, пайшоў на другі круг і перастаў выходзіць на сувязь. Як зазначаецца ў паведамленнях, ён не прайшоў кантрольную кропку — гэта адбылося прыкладна за 15 кіламетраў ад пункта прызначэння. У момант меркаванага заходу на пасадку ў раёне аэрапорта назіралася нізкая воблачнасць і ішоў дождж.

Пошукавікам удалося выявіць абломкі з паветра за 15 кіламетраў ад Тынды, на схіле гары, у раёне пасёлка Кувыкта. Гэта адбылося а 15:26 паводле мясцовага часу. Ратавальнікі зафіксавалі пажар — фюзеляж гарэў, абломкі былі раскіданы на адлегласці да 500 метраў.

Як паведамляецца, згаданы Ан-24 раней трапляў у авіяінцыдэнты неаднаразова.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю