Top.Mail.Ru
156

У Аргенціне выяўлены закамянеласці раней невядомага гіганцкага тытаназаўра узростам 83 млн гадоў

Акамянеласці раней невядомага віду гіганцкіх дыназаўраў выявілі ў паўночнай Патагоніі (Аргенціна). Яму прысвоілі навуковую назву Yeneen houssayi. Ён жыў на Зямлі ў познемелавую эпоху, каля 83 млн гадоў таму. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Істоту ідэнтыфікавалі як тытаназаўра. Гэта была група буйных дыназаўраў з доўгай шыяй, некалі шырока распаўсюджаных на супермацерыку Гандвана. 

Вучоныя адзначылі, што галава Yeneen houssayi была вельмі маленькай адносна памераў яго цела. У даўжыню ён дасягаў 10-12 м, а важыў ад 8 да 10 т.

Акамянеласці знайшлі ў фармацыі Бахо-дэ-ла-Карпа (правінцыя Неўкен). Гэта адзін з найбольш поўных шкілетаў тытаназаўра з гэтага рэгіёна: захаваліся шэсць шыйных пазванкоў, дзесяць спінных пазванкоў з адпаведнымі рэбрамі, крыж і першы хваставы пазванок. 

Разам з ім палеантолагі знайшлі астанкі яшчэ двух дыназаўраў: дзіцяняці і яшчэ аднаго дарослага тытаназаўра. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў мелавым перыядзе на тэрыторыі сучаснай Аргенціны пражывала вялікая разнастайнасць траваедных гігантаў, паведамляе Historical Biology.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю