У Аршанскім раёне следчыя высвятляюць абставіны гібелі рабочага пры абвале грунту. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.
Па папярэдніх даных, 25 жніўня работнікі будаўнічай арганізацыі ўстанаўлівалі і манціравалі трубы водаправода на аб’екце. Падчас земляных работ абваліўся грунт. 37-гадовага мантажніка сантэхнічных сістэм, які знаходзіўся ў траншэі, засыпала зямлёй. Ад атрыманых траўм мужчына загінуў.
Усе абставіны здарэння будуць устаноўленыя Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта. Асаблівую ўвагу нададуць высвятленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі гібелі рабочага.