Top.Mail.Ru
144

У Арыны Сабаленкі ёсць шанс дабіцца другога паказчыка за ўсю гісторыю рэйтынгу ВТА

Месяц таму беларуская тэнісістка стала трэцяй за ўсю гісторыю пасля Серэны Уільямс і Ігі Швентэк, якая дабралася да адзнакі 11 тысяч ачкоў у сусветным рэйтынгу. А зараз у Сабаленкі ёсць шанс перасягнуць гэта дасягненне.


  • Перад стартам Адкрытага чэмпіянату Францыі ў актыве Арыны было 10 683 балы. Калі нашай суайчынніцы ўдасца выйграць трафей, то ў яе скарбонцы будзе 12 253 ачкі. Больш было толькі ў Уільямс — 13 615 балаў у чэрвені 2013 года. Найвышэйшае дасягненне Швентэк — 11695 ачкоў у траўні мінулага года.
Нагадаем, на сёлетнім «Ралан Гарос» Сабаленка ўжо дабралася да паўфіналу. Яе наступнай саперніцай заўтра стане якраз-такі Швентэк
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю