Top.Mail.Ru
200

У Асіповіцкім раёне водная прагулка скончылася гібеллю мужчыны

У Асіповіцкім раёне водная прагулка скончылася гібеллю мужчыны. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.



Увечары 26 ліпеня 33-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы гідраскутарам Kawasaki, буксіраваў за сабой цюбінг з людзьмі. Папярэдне ўстаноўлена, што ў нейкі момант цюбінг наляцеў на пірс, у выніку чаго 38-гадовая жанчына і 45-гадовы мужчына — абодва жыхары Асіповічаў — атрымалі сур’ёзныя траўмы. Відавочцы выцягнулі пацярпелых з вады і выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі шпіталізавалі абодвух у цяжкім стане. Праз некалькі гадзін мужчына памёр у бальніцы.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. У дачыненні да вадзіцеля гідраскутара ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 316 (парушэнне правілаў эксплуатацыі маламерных судоў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) КК Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю