У адзіны дзень інфармавання аб ролі сям’і як асновы дзяржавы і захавання традыцыйных каштоўнасцяў старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандр Пшонны выступіў перад працаўнікамі прадпрыемстваў «Гомельшпалеры», «Гомельдрэў» і Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы».
Спікер звярнуў увагу на духоўна-маральныя змены, якія адбываюцца ў свеце, а з прычыны ўплыву негатыўных сучасных тэндэнцый размываюцца традыцыйныя грамадскія арыенціры, у тым ліку інстытут сям’і, павага да старэйшых, суверэнітэт дзяржавы і гістарычная праўда.
Як адзначыў Аляксандр Пшонны, у беларускай культуры сям’я гістарычна звязана з прадаўжэннем роду і самарэалізацыяй чалавека.— Рэспубліка Беларусь — гэта сацыяльная дзяржава, адной з прыярытэтных задач якой з’яўляецца абарона і ўмацаванне інстытуту сям’і, захаванне традыцыйных каштоўнасцяў. Менавіта шлюб, сям’я і пераемнасць пакаленняў фарміруюць у нас духоўны фундамент, і гэта аснова нашага грамадства і развіцця нашай дзяржавы. І для Рэспублікі Беларусь абарона і захаванне інстытуту традыцыйнай сям’і — стратэгічны нацыянальны інтарэс і ключавы элемент нацыянальнай бяспекі, — падкрэсліў спікер.
Як нагадаў Аляксандр Пшонны, у традыцыях беларускай сям’і заўжды найважнейшую ролю адыгрывала нараджэнне і выхаванне дзяцей, у тым ліку для ўмацавання сямейных адносін, эмацыянальнага і духоўнага ўзбагачэння бацькоў, самарэалізацыі жанчын і мужчын.
— І значэнне сям’і ніколькі не зменшылася. Менавіта сям’я — гэта тое месца, дзе дзеці вучацца любові і адказнасці праз паўсядзённыя прыклады бацькоў. Менавіта ў сям’і закладваецца падмурак маральнасці дзіцяці, — акцэнтаваў увагу на адказных адносінах да бацькоўства Аляксандр Пшонны.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота БелТА