У Бабруйску 49-гадовага інваліда па зроку шпіталізавалі з цяжкім хімічным атручэннем. Як паведамілi ва упраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, мужчыну знайшлі дома на падлозе ў непрытомым стане. Побач з ім ляжала бутэлька з растваральнікам. Хуткая дапамога даставіла пацыента ў бальніцу ў цяжкім стане.
Урачы паставілі дыягназ: вострае пераральнае атручэнне хімічным рэчывам. У аналізах выявілі ацэтон і метанол.
Нягледзячы на медыцынскую дапамогу, мужчына памёр у бальніцы праз пяць тыдняў. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці ў Бабруйскім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праведзена судовая медыцынская экспертыза. Таксама эксперты-хімікі даследавалі вадкае змесціва бутэлькі з этыкеткай «растваральнік 646», канфіскаванай у доме загінулага.
Праверкай Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта ўстаноўлена, што смерць мужчыны не мае крымінальнага характару. Небяспечную вадкасць ён ужыў выпадкова.
Марыя Каліна