У Бабруйску мужчына скраў залатыя ўпрыгажэнні са шкатулкі маці. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У міліцыю звярнулася 61-гадовая пенсіянерка, у якой зніклі залатыя ўпрыгажэнні коштам больш за 12 тыс. бел. рублёў. Сышчыкі высветлілі, што маёмасць забраў 43-гадовы сын жанчыны, які прыехаў пагасціць да сваёй сястры ў Бабруйск. Менавіта ў яе ў той момант знаходзілася шкатулка маці. Скарыстаўшыся адсутнасцю сястры, госць скраў каштоўнасці і прадаў іх.
Следчыя распачалі крымінальную справу.