У Бабруйску супрацоўнікі МНС прыйшлі на дапамогу траім кацянятам, якія заселі ў вентыляцыі. Аб гэтым паведамляе «Мінская Праўда».
Як паведамілі ў ведамстве, трывожны выклік паступіў ад работнікаў магазіна на вуліцы Карла Маркса — людзі пачулі жаласны піск, які даносіўся з вентыляцыйнага канала.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, дэмантавалі частку цаглянага мура вентыляцыйнага канала, каб дабрацца да пушыстых малых.
Аперацыя прайшла паспяхова: усіх кацянят атрымалася выняць. Яны не пацярпелі.