Top.Mail.Ru
301

У Бабруйску ратавальнікі знялі кацяня з дрэва — яго прытуліў мясцовы жыхар

У Бабруйску ратавальнікі МНС прыйшлі на дапамогу кацяняці, якое забралася на дрэва. Жывёла жаласна мяўкала і не магла самастойна спусціцца ўніз, расказалі ў прэс-службе МНС.



Пра сітуацыю паведаміў мясцовы жыхар. На месца прыбыў дзяжурны разлік. З дапамогай трохкаленнай драбіны супрацоўнікі МНС акуратна знялі спалоханага кацяняці з дрэва.

Гісторыя завяршылася на пазітыўнай ноце — жывёлу прытуліў мужчына, які і выклікаў ратавальнікаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю