Для пенсіянераў у Мінскім раёне адкрыўся сацыяльна-адукацыйны праект, які дапамагае людзям 60+ асвойваць сучасныя тэхналогіі, атрымліваць новыя навыкі і рабіць свой вольны час больш актыўным. Навучанне пабудавана на практыцы і жывых зносінах — без экзаменаў і доўгай тэорыі.
Слухачам прапануюць чатыры асноўныя напрамкі. У блоку лічбавай і фінансавай граматнасці пажылых людзей вучаць карыстацца смартфонамі, інтэрнэт-банкінгам, аплачваць камунальныя паслугі анлайн і распазнаваць інтэрнэт-ашуканцаў. На творчых занятках пенсіянеры займаюцца фларыстыкай, маляваннем, спевамі, танцамі і тэатральным майстэрствам. Курсы па культуралогіі і гісторыі пазнаёмяць з сусветным мастацтвам, асобны напрамак прысвечаны аздараўленню і падтрыманню фізічнай формы.
Попыт на праект высокі: па інфармацыі арганізатараў, толькі ў Бараўлянах менш як за месяц на курсы запісаліся каля 60 чалавек, а па Мінску штогод у праекце ўдзельнічаюць больш за 1000 гараджан катэгорыі 60+. Прыярытэтам арганізатараў цяпер з’яўляецца развіццё валанцёрства сярод людзей сярэбранага ўзросту.
Аміна НАЗАРАВА
Фота БелТА