Top.Mail.Ru
174

У Барбі з’явіцца інтэлект — пакуль штучны

Кампанія Mattel, якая вырабляе Барбі, разам з Openal у 2025 годзе плануе выпусціць першы прадукт на базе штучнага інтэлекту, паведамляе Точка. by. Гэты крок хочуць распачаць з-за зніжэння попыту на цацкі.



Mattel будзе выкарыстоўваць перадавыя інструменты штучнага інтэлекту OpenAI, такія як Chatgpt Enterprise, для павышэння інавацыйнасці прадукцыі.

«Дзякуючы OpenAI кампанія Mattel атрымала доступ да пашыранага набору магчымасцяў ШІ, а таксама да новых інструментаў, якія павышаюць прадукцыйнасць, крэатыўнасць і спрыяюць маштабнай трансфармацыі ўсёй кампаніі», — растлумачыў выканаўчы дырэктар OpenAI Брэд Лайткап.

Сама ж кампанія, вытворца Барбі, плануе «прыўнесці магію штучнага інтэлекту ў гульні для дзяцей рознага ўзросту, надаючы асаблівую ўвагу інавацыях, прыватнасці і бяспекі».

У апошнія гады Mattel на фоне нізкага попыту на цацкі таксама займалася вытворчасцю фільмаў, тэлешоў і мабільных гульняў па матывах сваіх прадуктаў.

А фільм «Барбі», які выйшаў у 2023 годзе, сабраў рэкордную касу ў сусветным пракаце.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю