Top.Mail.Ru
157

У Барысаўскім раёне пры пажары ў жылым доме загінула жанчына

Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

У Барысаўскім раёне пры пажары загінула гаспадыня дома. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МНС.

«21 красавіка ў 23.55 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Вялікія Нягновічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Пры пажары выяўленая загінулая гаспадыня 1969 года нараджэння, яна была беспрацоўная», — расказалі ў прэс-службе.

Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

Фота БелТА
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю