Top.Mail.Ru

У БДУІР прайшла Міжнародная канферэнцыя «Камп’ютарнае праектаванне ў электроніцы» (EDA Conference 2026)

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ» і стала пляцоўкай для абмену вопытам у галіне праектавання мікра- і нанаэлектронікі, распрацоўкі новых матэрыялаў, а таксама стварэння прыбораў і інтэгральных мікрасхем. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў вядучых ВНУ, навуковых арганізацый і прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Кітая, Узбекістана, Туркменістана, Казахстана і Арменіі.



Як адзначыў прарэктар па навуковай рабоце БДУІР Віктар СТЭМПІЦКІ, камп’ютарнае праектаванне сёння з’яўляецца асновай для стварэння высокатэхналагічных устройстваў: «Наша канферэнцыя, з’яўляючыся спадчынніцай міжнароднага сімпозіуму NDTCS, працягвае слаўныя традыцыі абмеркавання вылічальных метадаў у мікра- і нанаэлектроніцы. Сёння мы ідзём далей — ад правядзення асобных разлікаў да комплекснай аўтаматызацыі праектавання, ад даследавання матэрыялаў да стварэння сістэм на крышталі і ўкаранення штучнага інтэлекту ў распрацоўкі».

Праграма мерапрыемства ахапіла шырокае кола тэм, асобную ўвагу надалі метадам і праграмным сродкам камп’ютарнага праектавання, а таксама прымяненню машыннага навучання і нейрасетак для аўтаматызацыі разлікаў. Прайшлі пленарнае пасяджэнне і дзве секцыі, дзе абмеркавалі камп’ютарнае мадэляванне і ўласцівасці перспектыўных матэрыялаў, мадэляванне тэхналагічных працэсаў і прыбораў мікраэлектронікі, праектаванне інтэграваных сістэм, а таксама метады і праграмныя сродкі аўтаматызацыі. 

«Развіццё мікраэлектроннай галіны ў Рэспубліцы Беларусь сёння стаіць на парадку дня, паколькі лідарства на рынку высокіх тэхналогій дасягаецца за кошт вытворчасці навукаёмістых вырабаў электроннай тэхнікі. Канферэнцыя „Камп’ютарнае праектаванне ў электроніцы“ — гэта крок да аб’яднання тэарэтычнага і практычнага вопыту экспертаў і прадстаўнікоў прамысловага сектара», — падкрэсліла намеснік начальніка ўпраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Людміла МАКСЮЦЕНКА

Аміна НАЗАРАВА
Фота БДУІР



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю