Top.Mail.Ru
221

У Беларусь прыбыла чарговая партыя самалётаў-знішчальнікаў

На адзін з беларускіх аэрадромаў прыбыла чарговая партыя знішчальнікаў Су-30СМ2, паведамілі ў Мінабароны. 


— Прыбыццё новай авіяцыйнай тэхнікі стала ўжо добрай традыцыяй: парк яе няўхільна абнаўляецца. Паглядзіце на самалёты Су-30СМ2, якія прыбылі. Гэта самалёт-знішчальнік, які адпавядае ўсім патрабаванням, што прад’яўляюцца да авіяцыйнай тэхнікі такога класа. Лётаць на ім — гэта сапраўднае задавальненне, — адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі палкоўнік Аляксандр Бяляеў. — Хутка гэтыя самалёты пройдуць тэхнічнае вывучэнне ў авіяцыйнай базе і максімум праз два тыдні заступяць на абарону нашай любімай Радзімы ў паветранай прасторы. 


Паводле яго, гэта не апошнія навінкі, якія паступаюць на ўзбраенне беларускай авіяцыі: 

— У далейшым будзе паступаць новая тэхніка, абараназдольнасць нашых паветраных меж будзе ўзрастаць.



Фота Ваяр

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю