Top.Mail.Ru
127

У Беларусь прыбыла чарговая партыя знішчальнікаў Су-30СМ2

На адзін з беларускіх аэрадромаў прыбыла чарговая партыя Су-30СМ2. Раней гэтыя знішчальнікі паступалі ўжо на ўзбраенне ВПС і войскаў ППА Беларусі, паведамляе БелТА.


Намеснік камандуючага ВПС і войскамі ППА — начальнік авіяцыі палкоўнік Аляксандр Бяляеў адзначыў, што галоўная задача авіятараў — гэта абарона паветраных рубяжоў Беларусі. «Яны стаяць на першым рубяжы абароны. Паступленне новай авіяцыйнай тэхнікі — гэта заўсёды свята для воінаў-авіятараў. Кіраваць знішчальнікам, які толькі што выйшаў з завода, ганарова і прыемна, але і шмат да чаго абавязвае», падкрэсліў ён.

«Пачуццё адказнасці, якое адчувае авіяцыйны персанал пры абслугоўванні такой авіяцыйнай тэхнікі, проста зашкальвае. Мы не маем права падвесці наш народ, нашу краіну. Таму мы зробім усё, каб наша любімая Радзіма заставалася мірнай і квітнеючай», — рэзюмаваў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю