Самалёты атрыманы ў адпаведнасці з планам будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ваенна-тэхнічнага развіцця з Расійскай Федэрацыяй.
Камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч зазначыў: «Паэтапна ідзе планавая мадэрнізацыя, абнаўленне парку ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Сёння да нас прыбылі найноўшыя, звышманеўраныя, шматфункцыянальныя знішчальнікі Су-30СМ2».
У гэтай авіяцыйнай тэхніцы вельмі шмат новаўвядзенняў, адзначыў Андрэй Лук’яновіч:
«У першую чаргу значна выраслі магчымасці па баявым прымяненні як па паветраных, наземных, так і марскіх цэлях. Значна ўдасканалены характарыстыкі дзякуючы інтэграцыі сучасных авіяцыйных сродкаў паражэння і мадэрнізацыі бартавой радыёлакацыйнай станцыі. Палепшана перашкодаабароненасць, сродкі электроннай барацьбы».
Нашы лётчыкі да палётаў на такіх машынах гатовы: яны прайшлі перанавучанне ў вучэбным цэнтры Расійскай Федэрацыі на гэты тып паветраных суднаў. У найбліжэйшы час будзе прыём авіяцыйнай тэхнікі, тэхнічнае вывучэнне. Ужо літаральна на наступным тыдні дадзеныя самалёты змогуць выконваць асноўную задачу — баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. І ў плане баявой падрыхтоўкі лётчыкі змогуць выконваць палёты на гэтым самалёце.
«Сёлета мы яшчэ атрымаем партыю самалётаў Су-30СМ2. На гэтым тыдні да нас паступяць верталёты Мі-35М, — паведаміў Андрэй Лук’яновіч.
— Гэта пацвярджае, што кіраўнік дзяржавы ўдзяляе пільную ўвагу падтрыманню Узброеных Сіл у баявой гатоўнасці, аснашчэнню сучаснымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі».
Фота «Ваяр»