«Праект накіраваны на патрыятычнае выхаванне і ўсебаковае развіццё дзяцей і падлеткаў. Штогод у ім прымаюць удзел звыш 35 тыс. школьнікаў. Удзельнікі знаёмяцца з асновамі пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, асвойваюць страявыя прыёмы, правілы абыходжання са зброяй, вучацца арганізоўваць турыстычныя паходы і аказваць першую медыцынскую дапамогу», — расказала Рыта Арцёмава.Паводле яе слоў, з 10 па 16 чэрвеня «Зарніца» будзе праходзіць у анлайн-фармаце, што дазволіць далучыцца да праекта ўсім жадаючым. Заданні будуць размяшчацца ў афіцыйным Telegram-канале БРПА.
«Праграма анлайн-гульні ўключае выкананне розных тэматычных заданняў: ад палявой кухні і разведвальных місій да разгадвання шыфровак, выканання ваенна-патрыятычных песень і падрыхтоўкі баявых лісткоў, — дапоўніла Рыта Арцёмава. — Імёны пераможцаў і прызёраў „Зарніцы Online“ будуць вядомы 22 чэрвеня — у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа».