У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.