Top.Mail.Ru

У Беларусі 3 ліпеня будзе працаваць каля 250 брыгад хуткай дапамогі

У Беларусі 3 ліпеня будзе працаваць каля 250 брыгад хуткай дапамогі. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры НС Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Лях, перадае БелТА.


Як адзначыў Дзмітрый Лях, Міністэрствам аховы здароўя забяспечана бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні медыцынскай дапамогі ў амбулаторных і стацыянарных умовах у гэтыя выхадныя і святочныя дні. У Дзень Незалежнасці будзе задзейнічана каля 250 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі і каля 100 брыгад рэзерву, з іх 34 — у Мінску. Прадугледжаны рэзерв ложкавага фонду на выпадак няштатных сітуацый ва ўстановах аховы здароўя. Таксама ў адміністрацыйных раёнах Мінска дадаткова будуць задзейнічаны медыцынскія работнікі тэрытарыяльных паліклінік.

Работа амбулаторна-паліклінічных арганізацый аховы здароўя, арганізацый службаў крыві, санітарна-эпідэміялагічных і аптэчных арганізацый будзе рэалізавана 3 ліпеня па графіку работы ў святочны дзень, 4 ліпеня — па графіку работы ў суботні дзень. Работа стацыянараў бальнічных арганізацый аховы здароўя будзе арганізавана па тым жа графіку.

«Узмоцнена работа амбулаторна-паліклінічных арганізацый аховы здароўя з забеспячэннем дзяжурстваў у суботні дзень найбольш кваліфікаваных спецыялістаў, прадугледжана дадатковае дзяжурства ўрачоў-спецыялістаў з улікам існуючай сітуацыі. Узмоцнена работа прыёмных аддзяленняў, траўматалагічных пунктаў, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі найбольш кваліфікаванымі спецыялістамі», — дапоўніў начальнік аддзела.

Служба хуткай дапамогі функцыянуе ў рэжыме павышанай гатовасці. Прыняты меры па ўстойлівым функцыянаванні арганізацый аховы здароўя. У галоўных упраўленнях па ахове здароўя аблвыканкамаў, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, арганізацыях аховы здароўя падрыхтавана адміністрацыйнае дзяжурства асоб з ліку кіруючага складу.

У перыяд падрыхтоўкі і святкавання Дня Незалежнасці санітарна-эпідэміялагічная служба ажыццяўляе ацэнку забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў частцы кантролю за аб’ектамі гандлю і аб’ектаў харчавання. «На кантролі ўмовы захоўвання прадуктаў, тэрміны прыдатнасці, тэхналогіі прыгатавання страў у пунктах выязнога гандлю. Ажыццяўляецца кантроль за санітарным станам тэрыторыі правядзення масавых мерапрыемстваў», — дадаў Дзмітрый Лях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю