Top.Mail.Ru

У Беларусі 46 сем'яў выхоўваюць дзесяць і больш дзяцей

У Беларусі 46 сем’яў выхоўваюць дзесяць і больш дзяцей. Пра гэта расказала начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш, паведамляе БелТА.



«У Беларусі 46 сем’яў выхоўваюць дзесяць і больш дзяцей. Самы шматдзетны рэгіён у краіне — Брэсцкі, пасля яго ідуць Мінская і Гомельская вобласці. Самая вялікая сям’я ў краіне на сённяшні момант выхоўвае 14 непаўналетніх родных дзяцей, наогул у іх 15 дзяцей, але старэйшаму дзіцяці ўжо споўнілася 18 гадоў. Пражываюць яны ў Салігорскім раёне. Сям’я вельмі цікавая, людзі вернікі», — расказала Святлана Белаш.

Па данных перапісу насельніцтва 2019 года, у Беларусі пражываюць каля 1 млн 143 тыс.сем’яў з непаўналетнімі дзецьмі. «Калі паглядзець на структуру, якую нам даў перапіс, то ў нас на той момант было 57% сем’яў з адным дзіцем, 33,5% — сем’і з двума дзецьмі, астатнія сем’і (а гэта больш за 9%) маюць трох і больш дзяцей. У абсалютных лічбах у 2019 годзе было каля 105,7 тыс.шматдзетных сем’яў. На сённяшні момант колькасць шматдзетных сем’яў значна большая — іх больш за 120 тыс. У асноўным гэта сем’і, якія выхоўваюць траіх дзяцей, але ёсць сем’і і з вялікай колькасцю дзяцей», — праінфармавала прадстаўнік Мінпрацы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю