Top.Mail.Ru

У Беларусі аб’явілі творчы конкурс «Моцная сям’я — моцная дзяржава

У Беларусі стартуе рэспубліканскі творчы конкурс «Моцная сям’я — моцная дзяржава», паведамілі БелТА ў Міністэрстве інфармацыі.


Мэтамі конкурсу з’яўляюцца ўмацаванне прэстыжу інстытута сям’і ў грамадстве як асновы дабрабыту грамадства і дзяржавы, прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый, павышэнне эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай і ідэалагічнай палітыкі. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі і ГА «Беларускі саюз жанчын».

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Лепшыя матэрыялы ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтвах, сеткавых выданнях», «Лепшыя матэрыялы ў рэгіянальных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтвах, сеткавых выданнях», «Лепшыя матэрыялы, выдадзеныя ў эфір рэспубліканскіх тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ», «Лепшыя матэрыялы, выдадзеныя ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ», «Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ, інфармацыйных агенцтвах, сеткавых выданнях», «Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ, інфармацыйных агенцтвах, сеткавых выданнях».

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца юрыдычныя асобы, на якія ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай, а таксама асобныя работнікі па прадстаўленні рэдакцый у адпаведнасці з намінацыямі. На конкурс прымаюцца матэрыялы па заяўленых намінацыях, апублікаваныя ў друкаваных СМІ, выдадзеныя ў эфір, размешчаныя на інтэрнэт-рэсурсах, у перыяд з 15 кастрычніка 2025 года па 15 жніўня 2026 года.

Конкурсныя матэрыялы накіроўваюцца ў Мінінфарм па 18 верасня на адрас: 220004, г.Мінск, пр. Пераможцаў, 11 з паметкай «На конкурс «Моцная сям’я — моцная дзяржава».

Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў час мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня бацькоўскай любві.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю