Top.Mail.Ru

У Беларусі абмежаванні на купанне дзейнічаюць на 9 пляжах

Па стане на 17 ліпеня ў Беларусі ўведзены абмежаванні на купанне на 9 афіцыйных пляжах. Пра гэта SB. by паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).


У цэнтры паінфармавалі:

— За мінулы тыдзень даследавана 769 пробаў вады вадаёмаў. Па выніках лабараторных даследаванняў толькі 1 проба не адпавядала гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі. У сувязі з гэтым уведзена абмежаванне на купанне дзяцей на пляжы № 2 Цнянскага вадасховішча ў горадзе Мінску.

На гэтым тыдні таксама былі атрыманы вынікі лабараторных даследаванняў, якія пацвярджаюць адпаведнасць вады гігіенічным нарматывам, у сувязі з чым зняты абмежаванні на купанне дзяцей у зонах купання № 1 і № 2 возера Юбілейнае ў горадзе Гродна.

Цяпер працягваюць дзейнічаць абмежаванні на купанне дзяцей на пляжах:

  1. на рацэ Нёман ва ўрочышчах Ласосна і Пышкі ў Гродне;
  2. на вадасховішчы Рудзея ў вёсцы Гародня Магілёўскага раёна;
  3. участку прыбярэжнай зоны заліва ракі Дняпро ў раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве;
  4. на рацэ Дняпро ў Магілёве;
  5. на рацэ Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна;
  6. на сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна.

Акрамя таго, застаецца прыпыненым купанне дзяцей і дарослых на гарадскім пляжы, размешчаным на правабярэжжы ракі Дняпро паблізу лядовай арэны Шклова.

— Маніторынг бяспекі вады ў месцах купання працягваецца на працягу ўсяго купальнага сезона, — нагадалі ў РЦГЭіГЗ. — Пры атрыманні вынікаў лабараторных даследаванняў, якія пацвярджаюць адпаведнасць вады гігіенічным нарматывам, абмежаванні будуць аператыўна зняты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю