У Беларусі абноўлена палажэнне аб Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Палажэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2025 года № 519.
У абноўленым палажэнні, у прыватнасці, вызначаны асноўныя задачы Мінінфарма. Адна з іх - рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі, выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці, а таксама дзейнасць па распаўсюджванню друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.
Таксама на Міністэрства ўскладзена задача па рэгуляванні, кіраванні і каардынацыі дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферы масавай інфармацыі і выдавецкай справы.
Разам з тым ведамства павінна ажыццяўляць інфармацыйнае суправаджэнне ідэалагічнай работы ў Рэспубліцы Беларусь, інфармацыйнае забеспячэнне і суправаджэнне дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі і выдавецкай справы. А таксама дзяржаўную рэгістрацыю (перарэгістрацыю) сродкаў масавай інфармацыі, выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў і ліцэнзаванне паліграфічнай дзейнасці і дзейнасці ў галіне вяшчання.
Акрамя таго, палажэннем замацаваны задачы па аказанні ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўнай фінансавай падтрымкі асобным арганізацыям у сферы масавай інфармацыі і выдавецкай справы, правядзенні на аснове міжнародных дагавораў узгодненай палітыкі з адпаведнымі органамі замежных дзяржаў і міжнародных утварэнняў, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы масавай інфармацыі і выдавецкай справы. А таксама задачы па фарміраванні культуры масавай інфармацыі, умацаванні прававых і прафесійных асноў дзейнасці арганізацый, на якія ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках выдавецкую і паліграфічную дзейнасць, дзейнасць па распаўсюджванню друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.
Прававым актам вызначаны пералікі арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству інфармацыі, гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзены ва ўпраўленне Мінінфарму.
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2001 года № 1545 «Аб Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь» прызнаецца страціўшай сілу. Пастанова № 519 уступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года.