Top.Mail.Ru
179

У Беларусі абноўлена палажэнне аб спартыўна-аздараўленчым лагеры

У Беларусі абноўлена палажэнне аб спартыўна-аздараўленчым лагеры. Адпаведная пастанова Міністэрства спорту і турызму ад 26 жніўня № 31 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.



Дакумент устанаўлівае парадак стварэння і дзейнасці спартыўна-аздараўленчага лагера, яго структуру, парадак арганізацыі і правядзення вучэбна-трэніровачнага працэсу, парадак і ўмовы прыцягнення трэнераў і іншыя асаблівасці функцыянавання лагера. 

Адзначана, што спартыўна-аздараўленчы лагер ствараецца дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць дзяржрэгуляванне і кіраванне ў сферы фізкультуры і спорту, спецыялізаванымі вучэбна-спартыўнымі ўстановамі, вучылішчамі алімпійскага рэзерву або іх заснавальнікамі, іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спартыўнага рэзерву, спартсменаў высокага класа. 

Накіроўваюцца ў спартыўна-аздараўленчы лагер асобы, якія праходзяць спартыўную падрыхтоўку ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах (спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школах алімпійскага рэзерву), уключаных у структуру клубаў па відах спорту ў выглядзе адасобленых структурных падраздзяленняў, вучылішчах алімпійскага рэзерву, іншых арганізацыях, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спартыўнага рэзерву, спартсменаў высокага класа.

У пастанове вызначаны арганізацыйныя асновы дзейнасці спартыўна-аздараўленчага лагера, кіраванне ім, іншыя моманты. Прапісаны і тыпавыя штаты работнікаў спартыўна-аздараўленчага лагера.

Пастанова «Аб зацвярджэнні Палажэння аб спартыўна-аздараўленчым лагеры» ад 26 мая 2011 года прызнана страціўшай сілу. 

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама: Як зменіцца кошт пуцёвак у беларускія здраўніцы восенню? Адказаў эксперт

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю