Top.Mail.Ru

У Беларусі абноўлена структура турыстычных інфармацыйных цэнтраў

Урад прыняў пастанову, накіраваную на развіццё ўнутранага і ўязнога турызму. Дакумент падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

У ліку ключавых змяненняў — новая структура: у краіне фарміруецца сетка з шасці абласных і міжрэгіянальных турыстычных інфармацыйных цэнтраў (ТІЦ). Сярод іншых навацый — рэгіянальнае прасоўванне: абласныя і міжрэгіянальныя цэнтры зоймуцца каардынацыяй стварэння і прасоўвання турыстычных прадуктаў сваіх макрарэгіёнаў. Таксама прадугледжана пазабюджэтная дзейнасць: меры для стымулявання даходаў ТІЦ ад аказання паслуг.

Яшчэ адзін важны аспект — кантроль і маніторынг. Узмоцнена адказнасць аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама за маніторынг унутранага і ўязнога турызму. Акрамя таго, Нацыянальнае агенцтва па турызме надзелена дадатковымі паўнамоцтвамі па каардынацыі дзейнасці ТІЦ і распаўсюджванні сацыяльнай рэкламы.

Аблвыканкамам даручана ў трохмесячны тэрмін стварыць абласныя і міжрэгіянальныя турыстычныя інфармацыйныя цэнтры ў рамках новых нарматываў штатнай колькасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю