Top.Mail.Ru
171

У Беларусі адкрыта больш за 149 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал"

На 1 кастрычніка 2025 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 149 250 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 66,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму Br1,76 млрд. 

Па стане на 1 кастрычніка на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 99 573 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 79 992, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 10 804, на атрыманне адукацыі — 8770, на набыццё тавараў для інвалідаў — 7.

Прынята 96 346 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх: Брэсцкая вобласць — 20 429, Віцебская — 9329, Гомельская — 15 382, Гродзенская — 11 494, Мінская — 16 503, Магілёўская вобласць — 9719, Мінск — 13 490.

У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2025 года памер сямейнага капіталу складае Br33 275. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю