Top.Mail.Ru
283

У Беларусі адрэгуляваны пытанні прызначэння грамадзянам працоўнай пенсіі за перыяды работы ва Украіне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 жніўня падпісаў Указ № 307 «Аб прызначэнні пенсій асобным катэгорыям грамадзян за работу ва Украіне». Дакументам уносяцца змяненні ва Указ ад 30 жніўня 2014 года № 420 «Аб асобах, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь», якім устаноўлены парадак аказання дапамогі тым, хто прыехаў з Украіны і апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Прыняцце новага ўказа звязана з тым, што спынілася дзеянне міжурадавага пагаднення Беларусі і Украіны аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсіённага забеспячэння ад 14 снежня 1995 года (яно было дэнансавана Украінай) і, як вынік, страцілі сілу прававыя падставы для ўключэння ў стаж работы пры прызначэнні працоўнай пенсіі ў Беларусі перыядаў работы на тэрыторыі Украіны з 1 студзеня 1992 года да 1 ліпеня 1998 года.

Рэалізацыя ўказа будзе спрыяць сацыяльнай абароне правоў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і маюць перыяды работы ва Украіне.

Расходы на выплату пенсій у сувязі з прыняццем указа будуць забяспечаны ў межах штогод планаваных сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю