Top.Mail.Ru

У Беларусі адзначылі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня сёлета таксама прыпала на нядзелю, як і 84 гады таму. У гэты дзень Беларусь адзначыла сумную дату — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Цана перамогі ў той вайне для краіны аказалася вельмі высокай — загінуў кожны трэці жыхар, 3 мільёны толькі чалавечых ахвяр, не лічачы вялікага матэрыяльнага ўрону, які адчуваўся пасля многія дзесяцігоддзі...


«Армады з Захаду прыйшлі забіваць, заваёўваць, паверыўшы ў сваю непераможнасць. Толькі пра адно забыліся. Пра свабодалюбства, адданасць і стойкасць людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. І паплаціліся за гэта, — сказана ў звароце Прэзідэнта Беларусі да народа з нагоды сумнай даты. — Лета сорак першага — гэта не толькі пра мінулае. Больш не будзе бліцкрыгаў і вераломных нападаў, бо ўрокі заходняй хлусні мы засвоілі раз і назаўжды. У кожнага пакалення беларусаў свой лёс. Адным суджана змагацца і быць гатовымі аддаць уласнае жыццё за Радзіму. Другім — захоўваць памяць аб ратных подзвігах і не дазваляць агню вайны зноў апаліць палеткі і нівы Айчыны. Зберагчы мір — наш святы абавязак. Мы заўсёды будзем памятаць гераізм бацькоў і дзядоў з глыбокай удзячнасцю за мірнае неба над галавой».

Крэпасць — сакральнае месца

Зварот кіраўніка дзяржавы зачытаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой падчас канцэрта-рэквіема «4 гады доўгага шляху», які сабраў на досвітку 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці каля 35 тысяч чалавек.

256045-07.JPG

...Адным з самых шчымлівых і эмацыянальных момантаў начных мерапрыемстваў у крэпасці заўсёды становіцца спусканне вянкоў па Бугу, якое праводзяць вартавыя граніцы. У памяць аб загінулых па даўняй традыцыі спускаюцца вянкі з запаленымі свечкамі на воды Заходняга Буга. Іх пранеслі і апусцілі ў раку сённяшнія вайскоўцы, равеснікі тых, хто стаяў насмерць у 1941-м. Вайскоўцы таксама ўсклалі гірлянды да пліт мемарыяла, а юнакі і дзяўчаты паставілі запаленыя лампадкі.

Удзельнікамі канцэрта-рэквіема сталі беларускія і расійскія артысты. На сцэне мяняліся карцінкі, дэманструючы розныя эпізоды вайны: спачатку мірны і бесклапотны дзень 21 чэрвеня, затым вераломны напад, мітусню і паніку вакзалаў, барацьбу з ворагам, страты і пошукі родных, вызваленне. Дзве гадзіны дзеі ішлі нібы на адным дыханні, завалодаўшы ўвагай гледача.

256045-45.jpg

256045-52.jpg

256045-60.jpg

На Кобрынскім умацаванні тым часам пачыналася ваенна-гістарычная рэканструкцыя. Тэатралізаваная дзея на полі стала лагічным працягам мерапрыемстваў на плошчы Цырыманіялаў. У ёй прымалі ўдзел больш за 600 рэканструктараў з розных краін. Паглядзець на адноўленыя падзеі 1941-га сабраліся дзясяткі тысяч гледачоў.

Памолімся і памаўчым...

Усебеларуская малітва за мір прагучала раніцай 22 чэрвеня ва ўсіх храмах Беларусі і завяршылася ў 12.00 агульнанацыянальнай хвілінай маўчання. Краіна застыла ў журботным аняменні. У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны тужлівым рэхам прагучалі ўдары метранома і мелодыя рэквіема.

У гэты ж час ва ўсіх храмах быў дадзены набат званоў, а на транспарце прагучалі сігнальныя гудкі. У некаторых месцах быў прыпынены рух.

Жалобныя мерапрыемствы адбыліся ў Мінску ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» каля манумента «Брама памяці». Жыхары Віцебска ўсіх узростаў таксама аддалі даніну памяці ахвярам кровапралітнай вайны. Мітынг-рэквіем на Успенскай горцы сабраў прадстаўнікоў розных прафесій і ўзростаў. Нямала прыйшло і сем’яў, у тым ліку з маленькімі дзецьмі.

256053-01.JPG

На Буйніцкім полі пад Магілёвам у Дзень усенароднай памяці прайшла традыцыйная акцыя «Звон смутку». Тут сабраліся тысячы чалавек, каб ушанаваць памяць тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны адстойваў права беларусаў жыць на сваёй зямлі, і ўсіх тых, хто загінуў ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут жа быў дадзены старт міжнароднаму маладзёжнаму праекту «Дарогамі памяці і славы».

256049-26.JPG

Тысячы агнёў памяці запалілі жыхары Гомельскай вобласці ў перадсвітальны час 22 чэрвеня. Хвіліна памяці — жывыя кветкі і вянкі ляглі да мемарыялаў, таксама ў асобных раёнах апусцілі на ваду вянкі смутку, са свечак і лампад склалі словы «Помнім», «Не забудзем», а ў Гомелі сёлетнія выпускнікі запусцілі паветраныя шары ў мірнае перадсвітальнае неба.

З году ў год роўна ў 4.00 ваеннаслужачыя, прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў і проста неабыякавыя жыхары горада Гродна збіраюцца разам каля помніка савецкім воінам-пагранічнікам на вуліцы Паповіча, каб аддаць даніну памяці. А ўвечары ў Парку Жылібера каля Вечнага агню прайшла маштабная акцыя «Памяць».

256049-22.JPG

Паводле паведамленняў нашых карэспандэнтаў

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю