Top.Mail.Ru
156

У Беларусі актуалізуюцца патрабаванні да дзейнасці мікрафінансавых і іншых некрэдытных фінансавых арганізацый

Днямі адпаведнае рашэнне прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка.


У прыватнасці, у рамках прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з Законам «Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы» ўстанаўліваюцца форма прадастаўлення заяўніку інфармацыі аб умовах спажывецкага мікрафінансавання і форма прадастаўлення пазычальнікам інфармацыі аб запазычанасці па дагаворы спажывецкай мікрапазыкі.

Таксама актуалізуюцца патрабаванні да зместу правілаў прадастаўлення мікрапазык і да парадку прадстаўлення інфармацыі аб прадастаўленні мікрапазык асобам, якія маюць намер заключыць адпаведны дагавор, пазычальнікам, а таксама раскрыцця інфармацыі аб дзейнасці, якая ажыццяўляецца, і фінансавым стане мікрафінансавай арганізацыі.

Дадаткова ўстанаўліваюцца патрабаванні аб забеспячэнні паўнаты, дакладнасці і актуальнасці даных справаздачнасці, а таксама аб неабходнасці дакументальнага пацвярджэння такіх даных.

Акрамя таго, для ўзмацнення кантролю за дзейнасцю некрэдытных фінансавых арганізацый ўдакладняюцца кваліфікацыйныя патрабаванні для кіраўніка арганізацыі і асобы, якая выконвае яго абавязкі больш за чатыры месяцы.

Акрамя гэтага, пашыраюцца падставы для адмовы ў выключэнні па заяве юрыдычнай асобы з рэестраў: лізінгавых арганізацый, мікрафінансавых арганізацый, форэкс-кампаній, аператараў сэрвісаў анлайн-запазычання і факторынгавых арганізацый.

На думку рэгулятара, прынятая пастанова будзе спрыяць далейшаму развіццю рынку мікрафінансавання, зніжэнню рызык недобрасумленных практык і павышэнню ўзроўню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю