Top.Mail.Ru
138

У Беларусі асуджаных у 2025 годзе за карупцыю стала менш на 7,3%

За ўчыненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці ў 2025 годзе было асуджана 657 чалавек. Гэта на 7,3% менш, чым годам раней (709 асоб), паведамляе «Минск-Новости».


За мінулы год да розных тэрмінаў пазбаўлення волі прыгавораны 199 чалавек. Пазбаўленне права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю ў якасці асноўнай меры пакарання прызначана 17 вінаватым, а 557 асобам — у якасці дадатковай меры пакарання. Воінскага або спецыяльнага звання пазбаўлены 29 чалавек.

Пакаранне ў выглядзе штрафу для адной асобы абрана як асноўнае, для 534 асуджаных стала дадатковым.

Адтэрміноўка выканання пакарання прыменена да 206 асоб, умоўнае непрымяненне пакарання — да 29 асоб.

Абмежаванне свабоды прызначана 199 асуджаным, з іх 28 — з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і 171 — без накіравання. Акрамя таго, да трох асоб прыменена абмежаванне па ваеннай службе, яшчэ да траіх — арышт.

Больш за ўсё вінаватых асуджана за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (259 асоб), атрыманне хабару (229), перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (102), злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (25), дачу хабару (22).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю