Top.Mail.Ru

У Беларусі ўбралі 84% плошчаў цукровых буракоў

У Беларусі цукровыя буракі ўбраны з плошчы 91 тыс. га, што складае 84% ад плана. Аб гэтым паведамляе БелТА.


  1. Накапана 4 млн 558 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 499 ц/га. У Мінскай вобласці атрымана 1 млн 674 тыс. т, Гродзенскай — 1 млн 535 тыс. т, Брэсцкай — 823 тыс. т, Магілёўскай — 457 тыс. т., Гомельскай — 42 тыс. т, Віцебскай — 27 тыс. т.
  2. Бульбы накапана 735 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 335 ц/га, што на 23 ц/га вышэй за мінулагоднюю. У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай — 210 тыс. т, Магілёўскай — 162 тыс. т, Брэсцкай — 142 тыс. т, Гродзенскай — 85 тыс. т, Гомельскай — 78 тыс. т, Віцебскай — 58 тыс. т.
  3. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 154 тыс. т ураджайнасцю 317 ц/га. Убрана 86% плошчаў.
  4. Нарыхтавана сена 633 тыс. т (88% ад плана), сенажу — 13 млн 81 тыс. т (91% ад плана), сіласу — 19 млн 398 тыс. т (94%), травяных кармоў — 9 млн 280 тыс. т кармавых адзінак (92%). Кукуруза на сілас убрана з 98% плошчаў, што складае 973 тыс. га.
  5. Паднята зябліва на плошчы 632 тыс. га, што складае 44% ад плана. Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу 171 тыс. т дзеючага рэчыва — 80% да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю