У Беларусі ўбралі 19% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса), што складае 378 тыс.га. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Паводле аператыўных звестак, на 28 ліпеня са збожжавых палёў краіны намалочана 1 млн 612 тыс.т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за папярэдні год на 8,8 ц / га», — распавялі ва ўстанове.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці склаў: Брэсцкая-453 тыс. т, Віцебская-69 тыс. т, Гомельская — 185 тыс. т, Гродзенская — 402 тыс. т, Мінская — 372 тыс. т, Магілёўская-131 тыс. т.
Азімы ячмень убраны на 93% плошчаў. Намалочана 903 тыс. т ураджайнасцю 39,8 ц/ га, што таксама вышэй за леташні на 7,5 ц/га азімы рапс на зерне ўбраны на 135 тыс. га (36% усёй плошчы), з якіх намалочана 284,5 тыс. т.
Выцераблена лёну на 15 тыс. га, што складае 31% запланаваных плошчаў.
Скошана траў другога ўкосу на плошчы 760 тыс. га (71% плана), нарыхтавана сена больш за 273 тыс. т (38% плана), сенажу — 10 млн 657 тыс. т (76% плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 289 тыс. т.